Як пілі гарэлку жыхары Гародні: досвед гісторыка Андрэя Вашкевіча. Ч.2
Гэта будуць апошнія 20 хвілін нашых лекцый пра алкагольныя ўпадабанні гарадзенцаў. Больш нам не вытрымаць :)
Гісторык Андрэй Вашкевіч занурыўся ў канец 19 стагоддзя і захапляльна апавядае:
- што з сябе ўяўляў чарачны одкуп расейскіх уладаў;
- чаму чыноўнікі апячатвалі кожны самагонны апарат;
- наша гарэлка была добрая, але найбольш цанілася замежная :), асабліва гданьская, тая што з залатым лістом;
- хто ў Гродне гнаў гарэлку з разынак - малагу (можа адновім рэцэпт? :);
- чаму віно гэта вам не віно, а гарэлка гэта вам не водка;
- якая была смачней: белагалоўка ці чырвонагалоўка.
Можаце - заставайцеся дома!
І глядзіце нашыя "Адкрытыя лекцыі ў часе пандэміі" з Цэнтру гарадскога жыцця.
"Пачаткі дзяржаватворчых працэсаў на беларускіх землях"
Гісторык Генадзь Семянчук далучыўся да "Адкрытых лекцый у часе пандэміі" з Цэнтру гарадскога жыцця.
У відэалекцыі "Пачаткі дзяржаватворчых працэсаў на беларускіх землях" даследчык разважае, чаму трэба адкінуць такія фікцыі як "усходнеславянскі этнацэнтрызм" і "старажытнарускасць", калі мы гаворым пра раннія дзяржавы на беларускіх землях.
І чаму "нарманізм" перадусім :)
Можаш - заставайся дома!
Суднаходства Беларусі як субкультура: "Вільня", "Кейстут", "Баярыня" і "Прыяцель"
Сябры! Вашай увазе відэа фінальнай лекцыі на тэму "Суднаходства Беларусі як субкультура", якую чытае ў нашым Цэнтры гарадскога жыцця вядомы гісторык Андрэй Вашкевіч.
Што рабілася на Нёмане ў 20-м стагоддзі?! Многіх з нас аповед Андрэя верне ў прыемныя часы нашага жыцця :)
Галоўнае - заставайцеся дома, калі можаце!
Суднаходства Беларусі як субкультура: сола, вусікі, веліч і адвой
Бурлівая штодзённасць нашых вялікіх рэк.
Андрэй Вашкевіч працягвае захапляльны аповед пра гісторыю суднаходства на беларускіх рэках.
Можаш - застанься дома!
Суднаходства Беларусі як субкультура: пра віціннікаў і пра віціны.
Сёння Андрэй Вашкевіч у межах кампаніі "Адкрытыя лекцыі ў часе пандэміі" з Цэнтру гарадскога жыцця распачынае прыгодніцкую відэатрылогію "Суднаходства па рэках Беларусі"
Доўгія і вузкія буякі, ладдзі, стругі, баявыя насады, бярліны, прускія боты, віціны на якіх плытагоны, шкіперы, флісакі стагоддзямі паласавалі нашы знакамітыя рэкі.
Запрашаем глядзець і слухаць гарадзенскага гісторыка, даследчыка гэтай неверагодна захапляльнай воднай субкультурай Беларусі.
Тры новыя гісторыі ад Андрэя Вашкевіча, штодня ад панядзелку да серады!
І, заставайцеся дома, калі можаце!
DZIECIUKI запрашаюць на онлайн канцэрт
Пятніца, 1 мая, балюем разам з гарадзенскімі DZIECIUKAMI! :)
Гурт заграе адмысловы акустычны онлайн канцэрт.
Глядзець тут - БЕЛСАТ музыка https://youtu.be/QxlNRO3e7zY
Масты Гародні. Дзесяць стагоддзяў гісторыі. Частка 2
Гісторык Андрэй Вашкевіч працягвае адкрываць захапляльную гісторыю гарадзенскіх мастоў.
Вашай увазе другая частка лекцыі "Масты Гародні. Дзесяць гадоў гісторыі."
Можаш застанься дома!