01/10/2025
10 кастрычніка | 19:00 | tochka K
CC_Studio (Karmelitu 5 | Visu Sventuju 40)
Колькасць квіткоў рэальна абмежавана, бо ў нас зараз невялікае памяшканне.
Tochka K — Жэня Кучмейно — адзін з самых адметных і шчырых музыкантаў новай беларускай сцэны. Музычны крытык Аляксандр Чарнуха называе яго «адным з самых таленавітых і цікавых музыкантаў Беларусі, які застаецца далёкім ад кан’юнктуры і трэндаў».
Ён спявае пра тое, што блізка кожнаму, і робіць гэта так, быццам гаворыць асабіста з табой. Яго музыка — гэта не фармат і не жанр, а момант праўды, калі ты нібыта застаўся сам з сабой і ўпершыню пачуў уласны голас.
У Вільні Жэня Кучмейно выступіць у межах новага этапу праекта Perfaratar Music.
👉 КВІТКІ ў першым каменце
Прыходзьце і атрымайце сапраўдны кайф ад талента, гука і слоў.
У нас няма бара, толькі гарбата, таму можаце прыносіць свае напоі.