Вольга Акуліч - эмоцыі ў фота

Вольга Акуліч - эмоцыі ў фота Фатограф Вольга Акуліч. Эмацыйны партрэт, жывыя рэпартажы, спорт, экстрым і шмат чаго іншага.
(3)

Мандарынавы настрой. Спачатку былі ніткі: махер з шоўкам сонечна-аранжавага колеру. І стаў з іх шалік і джэмпер. А потым...
29/01/2024

Мандарынавы настрой.
Спачатку былі ніткі: махер з шоўкам сонечна-аранжавага колеру. І стаў з іх шалік і джэмпер. А потым былі мандарыны. З лісцікамі. Купленыя ў гандляра на прыпынку. І стала зразумела, што гэта невыпадкова, і тэрмінова (пакуль лісцікі не звялі) трэба ператварыць гэта ў карцінкі.
А аранжавае паліто даўно жыло ў шафе... ну як жыло - для зімы яно прахалоднае, так што чакала цяпла... І дачакалася.
У госці завітаў брат - і вось ён, мандарынавы настрой у карцінках!
#фотографминск #фотосессияминск #портретнаяфотография #портретноефото #портретноефотоминск

Я абсалютна так сабе пейзажыст (не спецыялізіруюся я на фатаграфіях архітэктуры і краявідах). Але гэты замак настолькі н...
07/12/2023

Я абсалютна так сабе пейзажыст (не спецыялізіруюся я на фатаграфіях архітэктуры і краявідах). Але гэты замак настолькі неверагодна прыгожы, што здымай хоць фоцікам, хоць тэлефонам, хоць тапкам! Chateau Chambord (Замак Шамбор) у даліне Луары ўва Францыі. Будаўніцтва пачалося ў 1519 г., а ў 1547 г. ён быў адчынены. Цяжка сабе ўякіць, як маглі людзі без будаўнічых машын, інструмента, кампутараў, электрычнасці спраектаваць і пабудаваць такі вялічэзны - і такі прыгожы - будынак.
#наволювпампасы

Парадокс турыстычных здымкаў: процьма банальшчыны))) Таму што фатограф, па-першае, не на працы, а па-другое, я не пейзаж...
04/12/2023

Парадокс турыстычных здымкаў: процьма банальшчыны))) Таму што фатограф, па-першае, не на працы, а па-другое, я не пейзажыст або архітэктурны маньяк. Але каштоўнасць такіх здымкаў не мастацкая - яны захоўваюць уражанне ў моманце, эмоцыю, імгненны погляд...
Дарэчы, ну вось здавалася б, сімвал Парыжу Эйфелева вежа - ну знаёмая ж рэч. А ў рэале яна зусім не тое, што на фота або ў фільмах.

Если я давно не публиковала ничего нового в соцсетях, это означает, что я была занята. Почти весь ноябрь я провела в пут...
04/12/2023

Если я давно не публиковала ничего нового в соцсетях, это означает, что я была занята. Почти весь ноябрь я провела в путешествии. И в это время я снимала не моделей, не репортажи, не портреты... а впечатления!
Париж... он показался мне совсем не похожим на мои представления о нем из книг и фильмов. Кстати, уже в последние недели ноября центр Парижа вовсю светился рождественскими огнями.
#фотографминск

MD .violinist Loc WarsawЦяпер квітнеючыя гартэнзіі для мяне - гэта сімвал Варшавы напрыканцы лета.    #фотосессияваршава...
21/09/2023

MD .violinist
Loc Warsaw
Цяпер квітнеючыя гартэнзіі для мяне - гэта сімвал Варшавы напрыканцы лета.
#фотосессияваршава #портретнаяфотосессияминск #фотографминск

Запрос гэтай індывідуальнай фотасесіі быў такі: "Хачу здымкаў у сучаснай, урбаністычнай абстаноўцы, небанальных". Ну што...
20/09/2023

Запрос гэтай індывідуальнай фотасесіі быў такі: "Хачу здымкаў у сучаснай, урбаністычнай абстаноўцы, небанальных". Ну што ж...

Дзякуй за цікавую супрацу і дазвол апублікаваць фота.
#фотосессияминск #фотографминск #фотопортретминск

Гэтыя пухнатыя мяцёлкі на фота - іван-чай - можна лічыць "нашым адказам лавандзе". У спалучэнні з сонечным святлом і руж...
15/09/2023

Гэтыя пухнатыя мяцёлкі на фота - іван-чай - можна лічыць "нашым адказам лавандзе". У спалучэнні з сонечным святлом і ружовымі элементамі адзення - топчык!
MD
#фотосессияминск #фотографминск #фотопортретминск #фотопрогулка

Танцуют все! (с)Калі на фэсце  пачаўся майстар-клас па "just dance" ад Lampa Project, то я зразумела: вось ён, канцэнтра...
11/09/2023

Танцуют все! (с)
Калі на фэсце пачаўся майстар-клас па "just dance" ад Lampa Project, то я зразумела: вось ён, канцэнтрат прыгажосці і радасці. Прыгожыя людзі ў незвычайных касцюмах яшчэ прыгажэй, калі яны радуюцца. А танец - гэта радасць. І нават я не вытрымала, схавала камеру і далучылася да стыхіі танца. Наўрад ці гэта хтосьці зняў :)
#фотографминск #фоторепортажминск

Як выглядае выхадны фатографа? Гэта калі ты таксама здымаеш, але - не "камерцыю". Я ў мінулую пятніцу і нядзелю такім чы...
11/09/2023

Як выглядае выхадны фатографа? Гэта калі ты таксама здымаеш, але - не "камерцыю".
Я ў мінулую пятніцу і нядзелю такім чынам адпачывала на фэсце (у суботу працавала - здымала на карпаратыўнай імпрэзе). Ну што сказаць... я атрымала вялізнае задавальненне ад фэста, ад працэса здымкаў - і ад выніку таксама. Мэты зняць усіх і ўсё не было - здымала ў сваё задавальненне. На выхадзе 1000+ фота, можна заспаміць усё - але не буду. Цікаўныя могуць схадзіць "ВКонтакте" (спасылка ў шапцы профіля) - там будзе выкладацца шмат здымкаў.
Здымаю я гэту імпрэзу выключна ў рэпартажным рэжыме: мінімум пазіроўкі, максімум жывых эмоцый і руху. Калі вам патрэбны класны рэпартажны фатограф, вы ж ведаеце, дзе яго шукаць? (Пішыце ў "лічку")
#фотографминск #фотосессияминск #фоторепортажминск

Варшаўская прагулка з .violinist      #фотографминск  #фотосессияминск
05/09/2023

Варшаўская прагулка з .violinist
#фотографминск #фотосессияминск

А гэтыя фота - проста адказ на пытанне, дзеля чаго робяцца такія фэсты.      #фотографминск  #фоторепортажминск  #нашгру...
24/07/2023

А гэтыя фота - проста адказ на пытанне, дзеля чаго робяцца такія фэсты.

#фотографминск #фоторепортажминск #нашгрунвальд #нашгрунвальд2023

Мая любімая частка фэсту "Наш Грунвальд"   - конны турнір з удзелам    (даруйце, усіх удзельнікаў не адзначаю, дадавайце...
24/07/2023

Мая любімая частка фэсту "Наш Грунвальд" - конны турнір з удзелам (даруйце, усіх удзельнікаў не адзначаю, дадавайце ў каменты або пішыце ў прыват - дадам). Неўзабаве больш фота з'явіцца ў альбоме ВКонтакце (спасылка на маю групу ў шапцы профіля).
#фотографминск #фоторепортажминск #нашгрунвальд2023 #нашгрунвальд

Вось і прайшлі цудоўныя два дні фестываля "Наш Грунвальд 2023"    . Пэўным чынам для мяне гэта даўно стала традыцыяй - ф...
24/07/2023

Вось і прайшлі цудоўныя два дні фестываля "Наш Грунвальд 2023" . Пэўным чынам для мяне гэта даўно стала традыцыяй - фэст гэты я вельмі люблю, ён такі ўтульны, свойскі, цёплы. Ну і, канешне, дзякуй Александр Рак і ўсёй камандзе. "Наш Грунвальд - 2023" адбыўся. А як гэта было распавядуць шматлікія карэспандэнты і фатографы. "І я там была, на кнопку фоціка ціснула..." Поўныя альбомы з'явяцца неўзабаве ВКонтакте (спасылка на маю групу ў шапцы профіля), а пакуль - першыя фотаўражанні.
#нашгрунвальд2023 #нашгрунвальд #фотографминск #фоторепортажминск

Гэта знаёма кожнаму фатографу. Ты на фэсце здымаеш класныя фоткі, а сама застаешся ў цені. Або даеш камусьці фоцік (усё ...
24/07/2023

Гэта знаёма кожнаму фатографу. Ты на фэсце здымаеш класныя фоткі, а сама застаешся ў цені. Або даеш камусьці фоцік (усё настроена!) і атрымліваеш нешта незразумелае. Або трапляеш у кадр калегам-фатографам, і...
Мне пашчасціла на фестывалі . Дзякуй фатографу "Онлайнера" Аляксандру Ружачку за фота!

P.S. Разабрала я і свае фота-уражанні, пачынаю іх выкладаць тут і ВКонтакте.

Я словила себя на мысли, что чем больше развиваются инструменты автоматизированной обработки фото (фильтры, AI-приложени...
21/07/2023

Я словила себя на мысли, что чем больше развиваются инструменты автоматизированной обработки фото (фильтры, AI-приложения), тем больше мне нравятся натуральные фотографии. И отнюдь не потому, что я как фотограф ленюсь обрабатывать фото. Нет! По мере приведения картинки к идеалу (кстати, а кто решил, что "идеал" - это именно пластмассовая кукла без возраста?!) из нее уходит жизнь. Было живо и немножко несовершенно - стало красивым, но мертвым.

Эту серию фото мамы с двумя дочками я делала в совсем "неспрыяльных" условиях - яркий солнечный день, парк с обычной зеленкой, времени мало - крутись, Оля, как хочешь. Отсняла и села разбирать снимки. Обычный отбор, сажусь за ретушь... ну все как обычно - тут уберем прыщик, здесь морщинку, немного поправим скинтон (чтобы "зеленка" ушла). Я вообще крайне осторожна в ретуши и стараюсь делать ее максимально незаметной - то есть чтобы человек на фото выглядел самим собой, но представленным в лучшем свете. И вдруг (sic!) я понимаю, что живые и дышащие фото превратились в скучные мертные картинки. И я "расфотошопила обратно" все "отфотошопленное". Бывает и такое :)

MD
Loc какой-то парк
#фотографминск #семейнаяфотосессияминск #портретноефотоминск

27/06/2023

Если нельзя использовать дрон для съемки мероприятия, а очень хочется, то есть выход!
Это видео снято панорамной камерой с "невидимым" трехметровым моноподом . Съемка в 5K, а выходе после пересчета из 360 градусов - видео FullHD. Безопасно для публики, не требует разрешений и согласований.
Эти кадры были сняты на в
#видеографминск
В видео использован фрагмент композиции «Русальная» - автор музыки Александр Блохин, группа «Немо»

Аляксандр Абрамовіч на фэсце         #святасонца2023  #репортажныйфотографминск
26/06/2023

Аляксандр Абрамовіч на фэсце
#святасонца2023 #репортажныйфотографминск

 на фэсце       #святасонца2023  #репортажныйфотографминск
26/06/2023

на фэсце
#святасонца2023 #репортажныйфотографминск

 на фэсце         #святасонца2023  #репортажныйфотографминск
26/06/2023

на фэсце
#святасонца2023 #репортажныйфотографминск

Вогненнае шоў .theatre на фэсце         #святасонца2023  #репортажныйфотографминск
26/06/2023

Вогненнае шоў .theatre на фэсце
#святасонца2023 #репортажныйфотографминск

Чараўніцтва ад .dance на фэсце        #святасонца2023  #репортажныйфотографминск P.S. Ведаю, што многія ўдзельніцы гэтаг...
26/06/2023

Чараўніцтва ад .dance на фэсце
#святасонца2023 #репортажныйфотографминск

P.S. Ведаю, што многія ўдзельніцы гэтага калектыву ў мяне ў сябрах, то пазначайцеся. Я проста не ў стане ўсіх вызначыць (у іншых сетках прасцей, за мяне гэта робіць распазнавалка твараў )

Я вельмі люблю здымаць файер-шоў (таму што калі ты фатограф, то ў цябе вельмі файны агляд падзей, не пасярод натоўпу:) і...
26/06/2023

Я вельмі люблю здымаць файер-шоў (таму што калі ты фатограф, то ў цябе вельмі файны агляд падзей, не пасярод натоўпу:) і можна насалодзіцца відовішчам. Зараз як накідаю фотачак :)

на фэсце

#репортажныйфотографминск #святасонца2023

Я ў мінулую суботу пабывала на фэсце    #святасонца2023.Знята шмат, калі казаць сухой мовай лічбаў, то УКантакце я праз ...
26/06/2023

Я ў мінулую суботу пабывала на фэсце #святасонца2023.
Знята шмат, калі казаць сухой мовай лічбаў, то УКантакце я праз суткі пасля імпрэзы выклала 213 фота з файер-шоў і за 240 фота фестывальна-музычных падзей (спасылка на мой экаўнт ВК - у шапцы профіля). У мяне не было мэты зрабіць вычарпальны рэпартаж і нейкай спешкі - працавала я не на камерцыйных умовах. Хутчэй, я разглядаю гэты пакет фота як тыповы кейс рэпартажнага фатографа. І з такой колькасцю карцінак тут можна заспаміць даўжэзную стужку... але навошта :) Таму вельмі дазіравана буду паказваць розныя цікавосткі.
Што да публікацыі маіх карцінак іншымі. Я не супраць, але ж мне будзе прыемна, калі будзе падпісана маё аўтарства. Каб спрасціць задачу, я ў куце стаўлю маленечкія подпісы. То бок нават калі няма спасылкі, то ідэнтыфікацыя аўтара захоўваецца. Але ж ёсць людзі, якія подпіс абразаюць і масава публікуюць мае фота. Ну і фіг з імі, не псаваць жа з-за такіх людзей карцінку вялікімі вадзянымі знакамі... Дарэчы, калі пазналі сябе - пазначайце ў каментых ці паведасленнях. Дзякуй усім за файнае свята!
#репортажныйфотографминск #фоторепортажминск

Address

Minsk
220050

Website

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Вольга Акуліч - эмоцыі ў фота posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Business

Send a message to Вольга Акуліч - эмоцыі ў фота:

Videos

Share