
05/09/2024
510 год Аршанскай бітве!
8 верасня 1514. Ужо традыцыйна мы святкуем Дзень беларускай вайсковай славы.
У найноўшую гісторыю гэты дзень вярнуўся ў 1992 годзе, калі свята адзначылі на плошчы Незалежнасці ў Менску.
Для беларусаў Перамога пад Воршай - гэта свята годнасці, гонару і радасці перамогі. Доказ таго, як нават сіламі меншымі можна дасягнуць сваіх мэтаў.
Упэўненасць і рашучасць нашых продкаў павінна стаць узорам нам сённяшнім, свята вайсковай перамогі - натхніць і надаць мужнасці ў барацьбе.
Прыходзьце, каб разам узгадаць гэты векапомны дзень.
🗓 08 верасня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніку
Жыве Беларусь!
✊🤍❤️🤍